Азаранка застаецца на другім радку ў рэйтынгу WTA

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі ўпэўнена лідыруе амерыканка Серэна Уільямс, у яе 13260 ачкоў. На другой пазіцыі знаходзіцца беларуска Вікторыя Азаранка з 8485 баламі. Як вядома, яна няўдала выступіла на нядаўніх турнірах у Токіё і Пекіне, дзе выбыла ўжо на старце. На трэцім месцы расіянка Марыя Шарапава — 6941 ачко.

Беларуска Вольга Гаварцова з 732 баламі займае 91 месца.



У чэмпіёнскай гонцы зменаў таксама не адбылося. Наперадзе з вялікім адрывам знаходзіцца Серэна Уільямс, за ёй — Вікторыя Азаранка і Марыя Шарапава.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі