Азаранка знялася з турніра ў Досе, яна страціць статус 2-й ракеткі свету
Беларуская тэнісістка вырашыла не абараняць свой мінулагодні тытул.
Летась Вікторыя Азаранка выйграла турнір у сталіцы Катара, прычым у фінале перамагла амерыканку Серэну Уільямс. Тады яна зарабіла 900 рэйтынгавых ачкоў.
"Прессбол" адзначае, што ў новым рэйтынгу WTA, які будзе сфармаваны пасля турніра ў Досе, Азаранка згубіць неабароненыя балы, а разам з імі і другі радок. Нагадаем, на сённяшні момант яна на 11 ачкоў апярэджвае кітаянку На Лі, якая з'яўляецца 3-й ракеткай свету.
Фота — AFP