Азаронак прапануе адмяніць выбары, бо "ў нас ёсць выдатны прэзідэнт"

Рыгор Азаронак / sb.by
Рыгор Азаронак / sb.by

У сваім ток-шоу на тэлеканале СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак разважаў пра выбары і прапанаваў аўдыторыі ўвогуле адмяніць іх у Беларусі.

У тэлестудыі моладзь абмяркоўвала выбарчае права. Спярша Азаронак прапанаваў, каб прэзідэнта Беларусі абіраў толькі Усебеларускі народны сход.

Сябра Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Станіслаў Краско заявіў, што УНС — навацыя патрэбная беларускаму народу. Але потым дадаў: "У нас кожны грамадзянін у Рэспубліцы Беларусь не горшы за іншага, і ён мае права выбіраць свайго прэзідэнта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі