Бабарыку давялі ў калоніі, Лукашэнку вінавацяць у генацыдзе. Стрым з Кныровічам
Штаб Бабарыкі ў дзень ператрусу і Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Галоўнай навіной гэтага тыдня стала збіццё ў калоніі і шпіталізацыя Віктара Бабарыкі, асноўнага суперніка Лукашэнкі на выбарах 2020 года. Улады дагэтуль не распавялі, што адбылося. Ды і што магло адбыцца ў калоніі ў Наваполацку? Хто паверыць у тое, што палітыка выпадкова збілі іншыя вязні, калі нам пра гэта заявяць у прапагандысцкія медыях?
Пра гэта пагаворым з прадпрымальнікам (і з нядаўняга часу — палітыкам) Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем свежую рэзалюцыю ПАРЕ, дзе дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей у Расію прызнаецца генацыдам, а Лукашэнка называецца датычным да сітуацыі.
Не забудземся і пра эканоміку. Сярэдні заробак у Беларусі расце. Як і колькасць занятых у эканоміцы — першы раз за доўгія месяцы. Долар і еўра зноў спынілі рост. А гарэлка тым часам падаражэла адразу на 18%!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.