Бацька металіста Таболіча выставіць 13 карцін 13 сакавіка ў 13 гадзін

13 сакавіка ў 13.00 ў гімназіі №75 адкрыецца выстава пад назвай “13” Рыгора Таболіча. На ёй будзе прадстаўлена 13 прац мастака, бацькі вядомага беларускага металіста Алеся Таболіча.

“Так атрымалася, што зараз на дварэ 13-ы год. 13 сакавіка я нарадзіўся. У 13 гадзін адкрываецца выстава, — тлумачыць мастак сэнс назвы выставы. – Да таго ж, гэта 13 прац розных перыядаў. Тут ёсць і больш рэалістычныя працы, і больш постмадэрнісцкіх напрамкаў. Тэматыка іх, у асноўным, звязаная з гісторыяй і з сям’ёй”.

Наведаць выставу можна па адрасе Свярдлова, 30 цягам бліжэйшага месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі