"Бацюшку са свастыкай" выслалі з Беларусі ў Расію

"Бацюшку са свастыкай" выслалі з Беларусі ў Расію

Святара Канстанціна Бурыкіна, які адбыў пакаранне за захоўванне зброі і выйшаў на волю, дэпартавалі з Беларусі, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на яго сям'ю. Ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі, таму яго выслалі ў гэтую краіну.

Дэпартацыя адбылася прыкладна тыдзень таму.

Бурыкін больш вядомы як "бацюшка са свастыкай". Яго выпусцілі з калоніі 18 лістапада. 

Калі бацька знаходзіўся ў зняволенні, яго 20-гадовая дачка Аляксандра дала інтэрв'ю, у якім распавяла пра сексуальны і фізічны гвалт з боку бацькі і яго другой жонкі. Праверка, якую праводзілі сілавікі, нічым не скончылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі