Баевікі абстралялі вайскоўцаў 72-й брыгады, якія вярталіся з Расіі
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-службу штаба антытэрарыстычнай аперацыі. У паведамленні гаворыцца, што баевікі абстралялі калону бяззбройных украінскіх вайскоўцаў.
Нагадаем, што напярэдадні частка ўкраінскіх вайскоўцаў пасля працяглага абстрэлу з танкаў, цяжкіх гармат, БМ 21 "Град" была вымушаная адысці на расійскую тэрыторыю, калі ў іх скончыліся боепрыпасы. Перад сыходам яны ўзарвалі рэшткі баявой тэхнікі і знішчылі сваю зброю.
У штабе антытэрарыстычнай аперацыі лічаць, што захопнікі, верагодна, ведалі пра маршрут перамяшчэння калоны з Расіі назад ва Украіну.
Фота — Reuters