Баевікі на Данбасе адпраўляюць на вайну 15-гадовых падлеткаў (відэа)

Пра гэта паведаміў Мікіта Перфільеў у сваім блогу ЖЖ kitubijca. Спачатку інтэрв’ю з хлопцам, які назваўся Андрэеем, палічылі фэйкам, але пасля з’явілася відэасведчанне, што ён — рэальная асоба і не баіцца казаць пра свой ваенны досвед. Апроч таго, блогер мае фота, на якіх ёсць дата і месца здымак.

Андрэю ўсяго 15 гадоў, але ён ужо камандзір вучэбнай роты. Тыдзень таму хлопцу давялося пабыць у падмацаванні ў часе выкананні баявога задання, хоць ваяваць і не давялося. Тады нічога страшнага не адбылося, хоць і пачалася бамбёжка. Хлопец змог пераадолець страх.

Як сцвярджае Перфільеў, першапачаткова Андрэй займаўся ў ваенна-патрыятычным клубе, але неўзабаве яго трэнер сышоў у брыгаду баевікоў “Усход” і запрасіў туды сваіх выхаванцаў. Бацька падлетка таксама ваюе за баевікоў.

Андрэй любіць футбол, заўзее на данецкі “Шахцёр” і “Манчэстэр”. Ён адвучыў ужо некалькі ўзводаў і пакуль на яго працу ніхто не скардзіўся. Адкуль у 15-гадовага падлетка такія веды і досвед, аўтар не ўдакладняе.

Хлопец збіраецца вярнуцца дадому толькі пасля перамогі. Маці і блізкія ведаюць, дзе ён, астатнім сказаў, што паехаў да бабулі дапамагаць у гаспадарцы. Ён заявіў: “Мы нацэленыя толькі на перамогу. Нашы непрыяцелі будуць пры любой небяспецы адступаць, нам жа адступаць няма куды”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі