Баевікі заявілі, што падбілі ваенны самалёт у раёне падзення Boeing
Баевікі так званай ДНР паведамілі, што падбілі самалёт, які ляцеў з боку Саур-Магілы.
Паведамляецца, што самалёт рушыў у бок Луганска і, магчыма, там зваліўся, перадае ria.ru. Напярэдадні крушэння Boeing тут збілі два ўкраінскія ваенныя "Су".
Цяпер у гэтым раёне, каля горада Снежнае, працягваюцца інтэнсіўныя сутыкненні паміж баевікамі і ўкраінскімі вайскоўцамі.
Фота — AP