Баевікоў "ДНР" тэрарызуюць шпакі-"дыверсанты" (відэа)

Баевікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" скардзяцца на птушак. Адпаведны ролік у інтэрнэце размясціў сайт informator.lg.ua. На ім баявік з пазыўным "Індус" наракае на тое, шпакі ў месцах іх дыслакацыі навучыліся імітаваць гук палёту мін.

"Адзінае, што пэўную непрыемнасць цяпер дастаўляюць шпакі — навучыліся імітаваць гук падлёту міны. Байцоў гэта вельмі, ведаеце, напружвае, калі выходзіш на двор ці ў прыбіральню — і тут над табой свісцяць міны. Падаеш, глядзіш: сядзіць вясёлая птушка і проста выдае гук падлёту міны", — распавёў баявік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі