Багацеі, галодныя дзеці і бясстрашны акунь на антыдэпрэсантах — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У 2023 годзе ў свеце стала больш багатых людзей, але гэта не значыць, што грошы ратуюць свет. Па звестках ААН, кожнае чацвёртае дзіця на планеце харчуецца зусім дрэнна і "жыве на мяжы".
Пакутуе дзікая прырода — праз адходы медыцынскіх прэпаратаў рыбы мяняюць пол, а птушкі страчваюць розум. Тым часам актывісты ратуюць "сумныя і брыдкія" тэлефонныя будкі ў Англіі, Шатландыі і Уэльсе.
Падрабязней пра гэта чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Багатых стала больш
Колькасць багатых людзей у свеце павялічылася на 5%. Пра гэта кажуць дадзеныя справаздачы міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Capgemini за 2023 год.
За эталон багатага чалавека эксперты ўзялі людзей з маёмасцю ад $1 млн. Паводле звестак Capgemini, іх агульнае багацце вырасла і склала амаль 87 трлн долараў. Самы высокі рост зафіксаваны ў Паўночнай Амерыцы. У гэтым рэгіёне памеры маёмасці за год павялічыліся на 7,2%, а колькасць мільянераў і мільярдэраў — на 7,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.