Баксёрам Беларусі і Расіі дазволяць выступаць на міжнародных турнірах

Баксёраў Беларусі і Расіі пусцяць на міжнародныя турніры/ pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Баксёраў Беларусі і Расіі пусцяць на міжнародныя турніры/ pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Міжнародная асацыяцыя бокса дапусціла спартоўцаў Беларусі і Расіі да турніраў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.

Прадстаўнікі Беларусі і Расіі змогуць выступаць пад дзяржаўнымі сцягамі. Калі яны заваююць залатыя медалі, будуць гучаць дзяржаўныя гімны. Да спаборніцтваў дапусцяць таксама тэхнічных прадстаўнікоў з Беларусі і Расіі.

"IBA цвёрда перакананая, што палітыка не павінна мець ніякага ўплыву на спорт. Такім чынам, усім спартоўцам павінны быць прадастаўленыя роўныя ўмовы", — гаворыцца ў заяве IBA.

Рашэнне IBA набывае моц неадкладна.

Міжнародныя санкцыі супраць спартоўцаў Беларусі і Расіі былі ўведзеныя пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне. Вайна вядзецца ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі