Бальніцы, якія паўторна не пройдуць акрэдытацыю, пазбавяць бюджэтных грошай

У бальніцы

У бальніцы / pixabay.com

Арганізацыі аховы здароўя, якія з другой спробы не змогуць атрымаць медыцынскую акрэдытацыю, будуць пазбаўлены ў Беларусі бюджэтнага фінансавання на наступны фінансавы год. Размова ідзе аб фінансаванні бягучых расходаў. Аплата камунальных паслуг сюды не ўваходзіць. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Бюджэтныя грошы абрэжуць на аказанне відаў меддапамогі "па профілях захворванняў, станам, сіндромам", на якія медустановы не змаглі атрымаць пасведчанне аб адпаведнасці базавым крытэрам медыцынскай акрэдытацыі.

У дадатку да пастановы пералічаны ўсе арганізацыі, якія павінны атрымліваць медакрэдытацыю. У спісе 464 установы. Гэта паліклінікі, бальніцы і разнастайныя медцэнтры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі