Банкі ў Беларусі могуць не патрабаваць даведкі аб даходах пры выдачы крэдытаў

Банкі ў Беларусі могуць не патрабаваць даведкі аб даходах пры выдачы крэдытаў

Банкі ў Беларусі могуць не патрабаваць даведкі аб даходах пры выдачы крэдытаў. З 1 траўня яны самі будуць вырашаць, як ацэньваць крэдытаздольнасць грамадзян. Скончылася дзеянне пастановы Нацбанка (№ 253 ад 18 красавіка 2017-га) і было вырашана яе не працягваць (“з улікам неабходнасці забеспячэння больш гнуткіх падыходаў да ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб і стварэння ўмоваў для развіцця сучасных банкаўскіх паслуг”). Згаданы дакумент патрабаваў прадастаўлення грамадзянамі аднаго альбо некалькіх дакументаў — даведак пра памер заробку, пенсіі, адраснай сацыяльнай дапамогі.

Прадстаўнік Нацбанка Віталь Жаголкін у каментары тэлеканалу АНТ адзначыў, што “банкі атрымалі магчымасць развіваць дыстанцыйныя каналы і ў гэтай сферы”. “Гэта значыць атрымліваецца “зялёнае святло” для развіцця онлайн-крэдытавання, — кажа Жаголкін. — Тым больш, што стаўкі па крэдытах істотна зніжаюцца ў сувязі з тым, што Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі