Баранавіцкія падаткавікі паспрабавалі сабраць падаткі з блышынага рынка
У Баранавічах падаткавікі прайшліся не толькі па крамах, але і па блышыным рынку. “Чаму не плаціце падаткаў?” - звярталіся яны з пытаннямі да пенсіянераў, якія проста з зямлі прадаюць старыя цвікі, вопратку, хатнюю дробязь і іншыя ўжываныя рэчы.
Людзі ў адказ або агрызаліся, або смяяліся. Увогуле ж, паводле заканадаўства, чалавек 5 дзён за месяц мае права гандляваць без ліцэнзій. Пратаколаў на гандляроў гэтым разам не складалі.
Людзі ў адказ або агрызаліся, або смяяліся. Увогуле ж, паводле заканадаўства, чалавек 5 дзён за месяц мае права гандляваць без ліцэнзій. Пратаколаў на гандляроў гэтым разам не складалі.