Барэль — беларусам: дзякуй за вашу смеласць, ЕС на вашым баку
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль звярнуўся да беларускага народу. "Многія з вас ідуць на вялізныя асабістыя рызыкі ў змаганні за свабодную і дэмакратычную Беларусь, — піша ён. — Цяпер вы выступаеце супраць вайны Расіі супраць Украіны і рашэння Лукашэнкі падтрымаць Маскву. Дзякуй за вашу смеласць, ЕС на вашым баку".
У відэазвароце Барэль згадвае сотні беларусаў, арыштаваных за ўдзел у антываенных акцыях у нядзелю (па даных МУС РБ — каля 800 чалавек). Ён падкрэслівае, што ўсведамляе, як "цяжка выказаць свае пачуцці ва ўмовах поўнага прыгнёту". "Але я ведаю, што гэтак жа цяжка маўчаць у час расійскага ўварвання і жахлівых нападаў на ўкраінскія гарады..., якія нясуць разбурэнні і забіраюць жыцці людзей", — кажа кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі. Жазэп Барэль заклікае беларусаў і далей не глядзець моўчкі на трагедыю ва Украіне, заклікаць улады РБ спыніць вайну.
Народу Беларусі: многія з вас ідуць на вялізныя асабістыя рызыкі ў змаганні за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Цяпер вы ўздымаеце галасы супраць вайны Расеі супраць Украіны і рашэння Лукашэнкі яе (Расію) падтрымаць. Дзякуй за вашу смеласць. ЕС на вашым баку. #StandWithUkraine pic.twitter.com/qfLwZkLckx
— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) February 28, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.