"Баркэмп – чараўніцтва, што робіцца само па сабе!"
На мінулых выходных у Рызе адбыўся чарговы Баркэмп Балцікс: мерапрыемства для прафесіяналаў і аматараў сфераў IT ды медыя.
Прымалі ўдзел прадстаўнікі дзесяткаў краін з Еўропы, Азіі і Амерыкі.
Слава Мацнеў, арганізатар расійскага iCamp: "Стараюся не прапускаць ніводнага баркэмпа, сам раблю баркэмпы ў Расіі, сёння буду рабіць прэзентацыю пра HTML, бо кожны, хто працуе ў інтэрнэце, так ці інакш з ім сутыкаецца, а інтэрнэт – гэта тое, што нас усіх тут звязвае".
Амід Гуліеў, арганізатар Barcamp Caspian, Aзербайджан: "Я прадстаўляю тут азербайджанскі міжнародны баркэмп, што мае адбыцца ў 27-29 сакавіка гэтага года".
У значнай колькасці прысутнічалі і ўдзельнікі з Беларусі: каля 15 вядомых блогераў, праграмістаў, грамадзянскіх журналістаў, а таксама беларускі прадстаўнік Гугла, прадстаўнікі www.tut.by і www.ibelarus.net.
Беларусы рабілі справаздачу “Yes, we did it! Першы беларускі баркэмп”, дзе падзяліліся з усімі разгорнутай справаздачай пра арганізацыю Байкэмпа ў Мінску ў снежні мінулага года.
Асноўныя падзеі адбыліся цягам двух дзён уікэнда: прэзентацыі ўдзельнікаў, абмеркаванні новых праектаў у кава-зоне і вялікія прэзентацыі прадстаўнікоў Гугла і Оперы.
Чарльз МакКэці Нэвіл, дырэктар па стандартах Opera: "Чаму мы падтрымліваем Баркэмп? Мы лічым, што вельмі шмат цікавых праектаў выходзяць менавіта з такіх супольнасцяў, таму дапамога такім супольнасцям збірацца разам, размаўляць – вельмі важная для нас. Гэта шлях пераканацца ў тым, што развіццё інтэрнэту працягваецца. Опера працуе ў інтэрнэце, а калі інтэрнэт паляпшаецца – усе ў выйгрышы ўключна з намі".
Пра асаблівасці латышскага баркэмпа нам распавяла адна з арганізатарак Йоха:
“Мы робім баркэмп ужо другі год. Знайсці памяшканне, нават бясплатнае, было вельмі проста, шмат якія ўніверы нам іх прапаноўвалі, але яны былі не зусім у цэнтры, таму мы знялі са зніжкай тое ж памяшканне, што і ў мінулым годзе. Спонсараў мы шукалі з лета, і ў сувязі з гэтым міфічным фінансавым крызісам гэта было няпроста. Асноўныя спадзяванні былі на маладыя стартап-праекты, якія дапамогуць грашыма, бо яны ведаюць, што такое баркэмп. А баркэмп – гэта чараўніцтва, што адбываецца само па сабе!”