“Барусія” і “Баварыя” сустрэнуцца ў фінале Лігі чэмпіёнаў
Гэты фінал ЛЧ ужо называюць “нямецкім”, ён такі першы ў гісторыі.
Знакамітыя клубы згуляюць у Лондане на стадыёне “Уэмблі”, трансляцыю матчу можна будзе паглядзець на канале “Беларусь-1” — пачатак а 21.35.
“Баварыя” чатыры разы выйгравала Лігу чэмпіёнаў (Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў): у 1974, 1975, 1976, 2001 гг., а “Барусія” была найлепшай толькі ў 1997 г.
Мюнхенскі клуб 10 разоў гуляў у фіналах ЛЧ, дортмундскі толькі аднойчы.