БАТЭ падпісаў кантракт з эстонскім абаронцам Артурам Пікам

БАТЭ падпісаў кантракт з эстонскім абаронцам Артурам Пікам

Футбольны клуб БАТЭ падпісаў кантракт з эстонскім абаронцам Артурам Пікам. Гулец нацыянальнай зборнай гэтай краіны, якому сёлета ў сакавіку спаўняецца 23 гады, далучыўся да каманды “жоўта-сініх” падчас першага збору ў Турцыі і зрабіў добрае ўражанне на трэнерскі штаб Аляксандра Ермаковіча.

Артур Пік — выхаванец футбольнай школы “Меркуур-Юніёр” з горада Тарту. Ён выступаў за “Тамеку” (Татру; 2011-2012) і талінскую “Левадзію” (2012-15). Футбаліст гуляў за ўсе зборныя сваёй краіны пачынаючы з U-17. За галоўную дружыну Эстоніі правёў 11 матчаў і забіў 1 мяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі