БАТЭ падпісаў кантракт з сербскім нападаючым

БАТЭ падпісаў кантракт з сербскім нападаючым

БАТЭ падпісаў кантракт з сербскім нападаючым, 28-гадовым Неманьяй Мілічам. Апошнія два сезоны ён выступаў за белградскую "Црвену Звезду", у 47 матчах забіў 5 галоў. "Верым, у шэрагах барысаўчан гульня Міліча зазіхаціць новымі фарбамі — і ён прынясе нямала карысці нашай камандзе",піша прэс-служба ФК БАТЭ.

Як вядома, тыдзень таму гульцом "Црвены Звезды" стаў абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сербскі клуб спадзяваўся на пераход і Міркі Іваніча, але не атрымалася. Таксама ў снежні з БАТЭ сышлі форварды Мікалай Сігневіч (працягне кар'еру ў Грэцыі) і Міхаіл Гардзяйчук (будзе гуляць у Казахстане), абаронца Дзяніс Палякоў (падпісаў кантракт з расійскім клубам "Урал"). З "Гарадзеі" ў БАТЭ перайшоў 28-гадовы сербскі форвард Баян Дубаіч. Барысаўчане будуць працягваць узмацняць свой склад — у лютым іх чакаюць матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы з лонданскім "Арсеналам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі