БАТЭ перамог “Гарадзею”, але з мінімальнай перавагай

БАТЭ перамог “Гарадзею”, але з мінімальнай перавагай

Барысаўскі БАТЭ ўзяў рэванш над “Гарадзеяй” у 25 туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 20 кастрычніка каманды сустракаліся на “Барысаў-Арэне”. Гаспадары поля выйгралі з лікам 3:2, прычым перамога далася ім даволі складана. Адметна, што “Гарадзея” ўвесь гэты сезон знаходзіцца ўнізе турнірнай табліцы і на сёння займае толькі 12-е месца, а БАТЭ трымае лідарства.

У сёлетнім сезоне каманды ўжо сустракаліся — гэта было 2 чэрвеня ў 10 туры. Тады барысаўчане сенсацыйна прайгралі аўтсайдэрам з лікам 1:2, пасля чаго быў звольнены тагачасны галоўны трэнер БАТЭ Алег Дулуб.

У 25 туры таксама прайшлі такія матчы: “Віцебск” — “Дняпро” — 3:1, “Шахцёр” — “Нёман” — 1:0, “Мінск” — “Дынама” (Мінск) — 3:3.

Сёння пройдуць яшчэ тры матчы: “Слуцк” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Смалявічы” — “Іслач”, “Дынама” (Брэст) — “Тарпеда”.

Скончыцца тур 22 кастрычніка гульнёй “Прамень” — “Гомель”.

Відэа: АББФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі