БАТЭ перамог "Нёман", Грамыка забіў гол-прыгажун
БАТЭ — "Нёман" / fcbate.by
У панядзелак у апошнім матчы 27-га тура БАТЭ перамог гродзенскі "Нёман" — 2:1. Валерый Грамыка ўжо на 5-й хвіліне забіў гол-прыгажун. У другім тайме госці адыграліся — вызначыўся Іван Садоўнічы. Пераможны гол забіў Станіслаў Драгун.
У першынстве лідыруе "Шахцёр" — 55 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" — 54, у мінскага "Дынама" — 52. БАТЭ набраў 50 ачкоў, але згуляў на матч больш. Гэтыя каманды і разыграюць медалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.