Батл Дызастара з Аксіміронам: з’явілася відэа з субтытрамі па-руску
Уночы на 16 кастрычніка ў Лас-Анджэлесе адбылася гістарычная падзея. У шчырым паядынку сышліся галоўны батл-рэпер Расіі — Oxxxymiron — і адзін з мацнейшых батлераў свету — амерыканец Dizaster.
Увогуле, рэп-батлы — гэта частка нішавой культуры. Часта ў паядынках няма нічога цікавага (калі вы, вядома, не аматар нецэнзурных жартаў “пра мамку”). Але ў батлах сапернікаў такога ўзроўню можна сустрэць і якасныя жарты-панчы, і смачныя алюзіі на творы сусветнай культуры.
Паядынак адбываўся па-ангельску, але зараз відэа стала дасяжнае з рускімі субтытрамі.