Баўмгертнеру не дазволілі сёння сустрэцца з расійскімі дыпламатамі

Нагадаем, гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску ў канцы жніўня, месяц ён правёў у СІЗА КДБ, цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам на здымнай кватэры ў Мінску.



Агучаныя дзве версіі пераносу сённяшняй сустрэчы. "Ён (Баўмгертнер) звязаўся з намі і папрасіў перанесці сустрэчу на наступны тыдзень без тлумачэння прычын", — цытуе словы расійскага консула ў Беларусі Ігара Карагіна РІА "Новости". Аднак у каментары "Интерфакс-Запад" Карагін сказаў, што сустрэчу на наступны тыдзень перанеслі "на просьбу кампетэнтных органаў". Ён не ўдакладніў прычыны пераносу, адзначыў толькі, што "гэта ініцыятыва беларускіх следчых".



У чацвер генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк сказаў, што лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнера ў Расію.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі