“Баварыя” стала пераможцам футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)
Яна выйграла ў “Барусіі” і атрымала трафей у пяты раз.
Вынік баталіі двух нямецкіх футбольных тытанаў — 2:1. Адметна, што лік гульні “размачылі” толькі на 60-й хвіліне, калі першы гол забіў баварскі нападаючы Марыа Манджукіч. Праз 7 хвілінаў дортмундскі хаўбэк Ілкай Гундаган з пенальці зраўняў лік. Перамогу “Баварыі” прынёс Ар’ен Робэн, які забіў гол у браму супернікаў на 89-й хвіліне.
Фінальная гульня Лігі чэмпіёнаў праходзіла 25 траўня ў Лондане на стадыёне “Уэмблі”.
Склад “Барусіі”: Вайдэнфелер, Пішчак, Хумельс, Субоціч, Шмельцар, Гундаган, Бендэр (Шахін, 90), Блашчыкоўскі (Шыбер, 90), Ройс, Гроскройц, Левандоўскі.
Склад “Баварыі”: Ноер, Лам, Дж. Баатэнг, Алаба, Швайнштайгер, Хаві Мартінес, Робэн, Мюлер, Рыбэры (Л.Густава, 90), Манджукіч (Гомес, 90).
Для “Баварыі” гэта ўжо пятая перамога ў Лізе чэмпіёнаў. Раней яна выйгравала ў 1974, 1975, 1976, 2001 гадах, а “Барусія” была найлепшай толькі ў 1997 годзе.
Фота —