Байцоў спецпадраздзялення "Грыфон" блакуюць у львоўскай псіхлякарні

Аўтобус, у якім было каля 20 байцоў, спынілі 50 пратэстоўцаў, перадае censor.net.ua. Яны прабілі колы і не даюць выехаць байцам з тэрыторыі бальніцы.



Камандзір спецпадраздзялення судовай міліцыі "Грыфон" у Львоўскай вобласці Назар Камінар адмаўляе, што байцоў адпраўлялі ў Кіеў. Паводле яго словаў, "грыфонаўцы" выязджалі ў працоўным рэжыме выконваць свае абавязкі па ахове львоўскіх судоў.



Нагадаем, што ў Роўне і Львове пачалі крымінальныя справы з нагоды захопу абласных адміністрацыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі