Базавая стаўка вырасце з 1 студзеня 2024 года
Беларускія грошы
З 1 студзеня 2024 года вырасце базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Пастанову аб гэтым падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Зараз памер стаўкі складае 235 рублёў. Яе падымуць да 250 рублёў. Гэта значыць на 15 рублёў, ці агулам на 6%.
Базавая стаўка прымяняецца да вылічвання акладаў работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.