Базавая велічыня ў Беларусі вырасце з Новага года

У Беларусі вырасце базавая велічыня

У Беларусі вырасце базавая велічыня / Euroradio

1 студзеня ў Беларусі павялічыцца базавая велічыня.

Адпаведную пастанову №944 "Аб устанаўленні памеру базавай велічыні" ўрад прыняў сёння, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Цяпер базавая велічыня складае 37 рублёў. Ад Новага года яна будзе роўная 40 рублям.

Да базавай велічыні прывязаныя памеры штрафаў, а таксама некаторыя дапамогі, стыпендыі, іншыя выплаты, падаткі і зборы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі