The Beatles з'явяцца на экранах у выглядзе зомбі
Ўдзельнікі The Beatles стануць героямі фільма па кнізе "Пол - жывы мярцвяк: Брытанскае ўварванне зомбі", паведамляе Deadline. Па кнізе Алана Голдшэра, якая расказвае "альтэрнатыўную гісторыю" легендарнага квартэта, Джон Ленан быў ператвораны ў зомбі неўзабаве пасля нараджэння ў 1940 годзе. Праз 17 гадоў у яго атрымалася ператварыць у зомбі Пола Макартні, якому пры знаёмстве Ленан адкусіў вуха. Удваіх яны паланілі Джорджа Харысана і Рынга Стара, якія былі ніндзя сёмага ўзроўню.
Неўзабаве зомбі-чацвёрка скарыла Амерыку, распаўсюджваючы сярод дзяўчынак-падлеткаў свой заклік "Усё, што вам трэба - вечнае жыццё" ("All you need is eternal life"). У барацьбу з зомбі-бітламі уступілі прафесійны паляўнічы на зомбі Мік Джагер і ніндзя восьмага ўзроўню Ёка Она. Акрамя таго, ліверпульскаму квартэту пачалі помсціць удзельнікі гурта Zombies, якія былі несапраўднымі зомбі.
Пра тое, калі пачнуцца здымкі фільма пра зомбі-Beatles, а таксама пра акцёрскі састаў пакуль невядома. А Пол Макартні і Рынга Стар, каментароў з гэтай нагоды пакуль не давалі.
Фота:earthsmightiest.com
Паводле lenta.ru
Пра тое, калі пачнуцца здымкі фільма пра зомбі-Beatles, а таксама пра акцёрскі састаў пакуль невядома. А Пол Макартні і Рынга Стар, каментароў з гэтай нагоды пакуль не давалі.
Фота:earthsmightiest.com
Паводле lenta.ru