Бел-чырвона-белы гэта новы чорны: дамы і двары ў трэндзе
Бігборд на ўездзе ў Мінск
Бел-чырвона-белы гэта новы хіт сезону. У Мінску гістарычныя беларускія сцягі такіх колераў паўсюль. У пашане і герб "Пагоня". Людзі ўпрыгожваюць імі не толькі сябе, але і свае дамы, і двары. Вось пара прыкладаў.
Раней за бел-чырвона-белы сцяг на балконе можна было атрымаць адміністратыўку. Міліцыянты ўламываліся ў кватэры людзей, якія дазволілі сабе такую дзёрзкасць. А камунальнікі маглі падагнаць да дома машыну з люлькай, каб зняць сцяг з трэцяга паверха.
Беларусы, раззлаваныя такой тактыкай уладаў, пачалі знаходзіць канцэптуальныя рашэнні:
А 15 жніўня людзі, незадаволеныя тым, што тэлебачанне не дае аб'ектыўнай інфармацыі аб мітынгах з патрабаваннямі сумленных выбараў, павесілі бел-чырвона-белы сцяг на ўваходзе ў Белтэлерадыёкампанію. Такога не было тут 25 гадоў — з тых часоў, як ў 1995 годзе Аляксандр Лукашэнка правёў рэферэндум аб вяртанні да "постсавецкіх" сцяга і герба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.