"Беларусь 5" пакажа матчы абодвух беларускіх клубаў на старце Лігі Еўропы
Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа абодва першыя матчы стартавага раўнду Лігі Еўропы з удзелам беларускіх клубаў, піша "Прессбол".
29 чэрвеня ў 18.20 пачнецца прамая трансляцыя са стадыёна "Трактар": там мінскае "Дынама" будзе прымаць фарэрскі "Рунавік".
У 23.00, адразу пасля заканчэння паўфінальнага матчу Кубка канфедэрацый, "Беларусь 5" пакажа матч салігорскага "Шахцёра" супраць літоўскай "Судувы".
Тэлеканал "Беларусь 5" прапаноўваў салігорскаму "Шахцёру" пачаць матч у 20.30. Аднак салігорцы адмовіліся ад гэтай прапановы і прызначылі пачатак матчу на 19.00. Таму гульню з Салігорску "Беларусь 5" пакажа ў запісе. Аднак жывая трансляцыя паядынку будзе ісці на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Цяпер ідуць перамовы наконт паказу двух гасцявых матчаў мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" ў рамках першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.