Беларус абразіў намесніка генпракурора — распачатая крымінальная справа

Свой каментар мужчына апублікаваў у Telegram-канале "Карнікі Беларусі", які прызнаны экстрэмісцкім​
Свой каментар мужчына апублікаваў у Telegram-канале "Карнікі Беларусі", які прызнаны экстрэмісцкім​

Грамадзянін Беларусі апублікаваў абразлівы каментар у дачыненні да намесніка генпракурора, распачатая крымінальная справа, паведамляе ведамства. 

41-гадовы беларус мае від на жыхарства ў Расійскай Федэрацыі. Свой каментар, які абражае прадстаўніка Генпракуратуры "ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў", ён апублікаваў у Telegram-канале "Карнікі Беларусі". Гэты канал у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.

Крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК, завяло ўпраўленне ўласнай бяспекі Генпракуратуры.

Паводле інфармацыі СК, з 9 жніўня 2020 года ў Беларусі зарэгістравана больш за 5 тысяч злачынстваў, звязаных з пратэснымі акцыямі. У асноўным гэта паклёп і абраза, здзейсненыя, як правіла, з выкарыстаннем інтэрнэту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі