Беларусь абвяргае абвінавачанні ў незаконным экспарце зброі
Пра гэта заявіў старшыня дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта нашай краіны Сяргей Гурулёў.
"Нас часта абвінавачвалі [у незаконным гандлі зброяй і вайсковай тэхнікай], але ніводны факт не быў пацверджаны, а па многіх фактах нам прыносілі прабачэнні",— цытуе словы Гурулёва РІА "Новости".
Беларуская зброя не трапляе ў краіны, якія знаходзяцца пад міжнародным эмбарга, падкрэсліў кіраўнік дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
Фота — bymedia.net