Беларус Андрэй Міхневіч штурхнуў у Японіі ядро на "бронзу"
Беларус Андрэй Міхневіч заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Японіі. Ён штурхнуў ядро на 21,27 метра, паведаміў тэлеканал ОНТ. Па-за прызавымі месцамі застаўся беларус Юрый Бялоў, які прабіўся ў
фінал разам з Міхневічам і ў кваліфікацыі паказаў нават лепшы вынік,
чым быў у Андрэя.