Беларус Антон Кушнір перамог на этапе Кубка свету па фрыстайле
Беларус Антон Кушнір перамог на этапе Кубка свету па фрыстайле, які праходзіць у амерыканскім Лейк-Плэсідзе. У спаборніцтвах па акрабатыцы алімпійскі чэмпіён 2014 года набраў 120,36 бала і гэта стала найлепшым вынікам сярод фіналістаў.
На другім месцы амерыканец Мак Баханон, на трэцім Максім Бураў з Расіі.
Іншыя беларускія ўдзельнікі спаборніцтваў паказалі такія вынікі: Станіслаў Гладчанка — 7-е месца, Максім Гусцік — 9-е, Арцём Башлакоў — 21-е.
Сярод жанчын найлепшы вынік у беларусак паказала Аляксандра Раманоўская — 8-е месца, у Ганны Гуськовай — 26-е месца.