Беларускі фрыстайліст атрымаў траўму і не выступіць на Алімпіядзе

Беларускі фрыстайліст атрымаў траўму і не выступіць на Алімпіядзе

Беларускі фрыстайліст Макар Мітрафанаў атрымаў траўму левай рукі на трэніроўцы і не выступіць на Алімпіядзе. У шпіталі ў яго дыягнаставалі пашкоджанне звязак. Цяпер Мітрафанаў знаходзіцца ў алімпійскай вёсцы з беларускай зборнай.

Дырэктар РНПЦ Ірына Малеваная дае дзіўнае тлумачэнне, нібыта фрыстайліст мог бы паўдзельнічаць у спаборніцтвах з траўмай: "Рука ўдзельнічае ў стабілізацыі ў момант выконвання скачка, таму прыняць удзел у спаборніцтвах Макар не зможа".

У кваліфікацыі ў аўторак удзельнічалі тры беларускія фрыстайлісты: Павел Дзік, Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка. У фінал прабіўся толькі апошні. Ён пройдзе 16 лютага, пачатак у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі