Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла срэбра пекінскай Алімпіяды
Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла срэбра пекінскай Алімпіяды!
У суперфінал яна прайшла з шостага месца і выдатна там выступіла — 107.95! Больш толькі ў прадстаўніцы КНР Сю Меньтао — 108.61.
У фінале таксама ўдзельнічала беларуска Анастасія Андрыянава, але ў суперфінал яна не прабілася (у яе 12-е месца).
Гуськовай 29 гадоў. Яна — алімпійская чэмпіёнка 2018 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га ў Беларусі падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары.
Такім чынам у зборнай Беларусі два срэбра (першае — у біятланіста Антона Смольскага).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.