Ганну Гуськову з медалём павіншавалі і Ціханоўская, і Лукашэнка

Ганну Гуськову з медалём павіншавалі і Ціханоўская, і Лукашэнка

Фрыстайлістку Ганну Гуськову, якая сёння заваявала срэбраны медаль Алімпіяды, павіншавалі з перамогай і Святлана Ціханоўская, і Аляксандр Лукашэнка.

Ціханоўская ў сваім віншаванні паспачувала тым спартоўцам, якія запісваюць "пакаяльныя" відэаролікі.

"Усім нам патрэбная краіна, у якой каштоўны кожны беларус незалежна ад таго, ці выйграў ён медаль, ці лаяльны ён ураду і ці кажа ён услых тое, пра што думае", — адзначыла Ціханоўская.

Дарэчы, Ганна Гуськова — падпісантка ліста за сумленныя выбары. На п'едэстал перамогі яна ўзнялася з невялікім афіцыйным сцяжком, у той час як іншыя прызёркі трымалі вялікія сцягі сваіх дзяржаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі