Фрыстайліст Станіслаў Гладчанка не прайшоў у медальны фінал Алімпіяды
Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка не прайшоў у медальны фінал Алімпіяды ў Пекіне.
У першым фінальным раўндзе ён паказаў дзявяты вынік — 116,29 бала. У фінал прайшлі першыя шасцёра прэтэндэнтаў.
Чысткі ў нацыянальнай зборнай па фрыстайле адбыліся пасля таго, як большасць спартоўцаў падпісалі ліст за сумленныя свабодныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Пад чысткі трапіў і галоўны трэнер каманды Мікалай Казека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.