Беларусь будзе гандляваць зброяй з Казахстанам

Беларусь будзе гандляваць зброяй з Казахстанам

Беларускія прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу заключылі з казахстанскімі партнёрамі пагадненні ў рамках выставы KADEX-2016. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі, холдынг “Нацыянальная кампанія “Казахстан Інжынірынг” заключыў два значныя кантракты з Беларуссю.

У нашу краіну будуць прадаваць казахстанскія цеплавізарныя камеры для прыцэльных комплексаў. Таксама заключаны кантракт на выкананне капітальнага рамонту і мадэрнізацыі самалёта Су-25 з “558 Авіяцыйным рамонтным заводам” з перспектывай арганізацыі такіх працаў на базе авіяцыйна-тэхнічнага цэнтра на тэрыторыі Казахстана.

На сёння ваенна-паветраныя сілы Казахстана налічваюць вельмі вялікі парк самалётаў Су-25. Іх будуць пераводзіць з аналагавых прыбораў на лічбавыя, што палепшыць тактыка-тэхнічныя паказнікі гэтых машын.

Цяпер Казахстан вядзе перамовы з Беларуссю пра падпісанне пагаднення па двух мабільных трэнажорах верталёта Мі-17, паведамляе tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі