Беларусь гатовая аддаць кантрольны пакет акцый "Белтрансгазу" за танны газ
Беларусь гатовая аддаць кантрольны пакет акцый "Белтрансгаза", калі кошт на газ для нашай краіны будзе роўны расійскаму. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні студэнтаў магілёўскіх ВНУ, перадае БЕЛТА. Тое самае, па словах Лукашэнкі, тычыцца нафтаперапрацоўчых заводаў: "Танная нафта - добрыя ўмовы, але не бясплатна. Мы не супраць, але за добрыя грошы".