Беларусь гатовая весці дыялог з ЗША пасля адмены санкцый

Беларусь гатовая весці дыялог з ЗША пасля адмены санкцый, уведзеных у адносінах да нашай краіны. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Ігар Петрышэнка.
Ён канстатаваў, што беларуска-амерыканскія адносіны застаюцца складанымі не па віне Мінска.

Па словах Петрышэнкі, шлях да нармалізацыі беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ляжыць праз змену падыходаў Вашынгтона да нашай краіны — адмовы ад высоўвання палітычных ультыматумаў і пераводу двухбаковых адносінаў у рэчышча канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Ён адзначыў, што "актуальным з'яўляецца ўзнаўленне ўзроўню двухбаковага гандлю, аб'ём якога да ўвядзення санкцый ужо набліжаўся да 1 мільярда долараў".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі