Беларусь і Кітай падпісалі 36 пагадненняў на 1,5 мільярда долараў
Такія вынікі прынесла трохдзённая паездка ў Кітай беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 17 ліпеня ў Пекіне заявіў журналістам, што падпісаныя дакументы “гэта не нейкія міфічныя ці эфемерныя мемарандумы пра намеры, а пэўныя праекты, дамовы, інвестыцыі, якія ўжо заўтра пачнуць дзейнічаць на карысць народаў нашых краінаў”.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў паведаміў журналістам, што ў бліжэйшыя пяць-сем гадоў Беларусь і Кітай могуць рэалізаваць праекты ў будаўніцтве на 1 мільярд долараў.