Беларусь і Малдова хочуць выйсці з сумеснай прадукцыяй на рынак ЕС (відэа)

16 ліпеня ў Мінску прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з малдоўскім прэзідэнтам Мікалаем Цімафці. Кіраўнік Беларусі заявіў, што наша краіна і Малдова збіраюцца выходзіць з сумеснай прадукцыяй на рынак ЕС.

Лукашэнка: "Ёсць магчымасць для таго, каб выйсці з сумесна выпушчанай прадукцыяй на рынкі суседніх еўрапейскіх краін. Такія праекты выгадныя абодвум бакам, разлічваем на іх падтрымку кіраўніцтва Малдовы".

Лукашэнка: Мы не драматызуем арыентацыю Малдовы на ЕС

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на сённяшні дзень у Малдове выпускаюцца беларускія тралейбусы і трактары. Учора ў Мінску быў падпісаны пакет дакументаў, у тым ліку і пра стварэнне сумеснага прадпрыемства па зборцы ў Кішынёве аўтобусаў МАЗ. Цімафці заявіў, што Малдова гатовая дапамагаць беларускім прадпрыемствам ўстанаўліваць эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі Еўрасаюза.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі