Беларусь і Расія цалкам узгаднілі праект пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў

Беларусь і Расія цалкам узгаднілі праект пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў

Беларусь і Расія цалкам узгаднілі праект міжурадавага пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Падпісаць дакумент плануецца 13 снежня ў Брэсце на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. 

Па словах Бегуна, цяпер праект пагаднення накіраваны на ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. "Бакі дамовіліся, што пачнуць усе меры, каб вынесці гэты дакумент на падпісанне на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы", — заявіў ён.

Пасля таго як дакумент будзе падпісаны і набудзе моц, нарэшце будзе ўрэгуляванае пытанне транзіту замежнікаў, якія маюць беларускую ці расійскую візы, праз тэрыторыю Расіі ці Беларусі. Як патлумачыў Бягун, замежнікі з расійскай візай змогуць бесперашкодна ўязджаць у Расію з тэрыторыі Беларусі чыгункай, авіятранспартам, а таксама аўтатранспартам па дарогах, вызначаным пералікам. На сёння, як вядома, грамадзяне трэціх краін маюць права трапіць у Расію толькі авіятранспартам. 

"Таксама па праекце пагаднення бесперашкодна на тэрыторыю абедзвюх дзяржаў змогуць ўязджаць замежныя грамадзяне, якія маюць права на часовае пражыванне і пастаяннае месца жыхарства", — дадаў Бягун.

Ён падкрэсліў, што калі гэта пагадненне набудзе моц да 20 траўня 2019 года, то яно спросціць прыбыццё замежных грамадзян на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску ў чэрвені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі