Беларусь і Расія хочуць стварыць "аналаг шэнгенскай візы"

Паводле яго слоў, аб'яднаная віза на ўзор шэнгенскай можа быць уведзеная якраз у рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Рапота адзначае, што пры "высокай ступені інтэграцыі" ў кожнай краіны свая візавая палітыка, а гэта "стварае пэўныя нязручнасці" для бізнэсу і турызму.

Дзяржсакратар паведаміў, што ўжо правёў кансультацыі ў знешнепалітычных ведамствах Беларусі і Расіі. "Я лічу, што нейкі аналаг шэнгенскай візы мы паспрабуем стварыць. Цяпер гэтае пытанне прапрацоўваецца", — цытуе словы Рыгора Рапоты РІА "Новости".

Мяркуецца, што "нейкія першыя сігналы" ў гэтай справе з'явяцца ўжо сёлета.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі