Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасці нармалізаваць двухбаковыя адносіны
Магчымасці нармалізаваць і актывізаваць адносіны паміж Беларуссю і ЗША абмяркоўваліся 28 верасня на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржаўнага дэпартамэнту Злучаных Штатаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
Уладзімір Макей прымае ўдзел у 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.
Кіраўнік беларускай дыпламатыі правёў таксама сустрэчы і гутаркі з міністрамі замежных спраў Азербайджана, Грузіі і Чэхіі. На іх абмяркоўваліся стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, шляхі развіцця гандлёва-эканамічных адносін, актуальныя праблемы сусветнай палітыкі.
Акрамя таго, Макей сустрэўся з еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕЗ Ёханесам Ханам. Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, дыпламаты абмеркавалі магчымае развіццё адносінаў паміж Беларуссю і ЕС. Гэтую ж тэму Макей абмяркоўваў 27 верасня з Федэрыкай Магерыні.
Фота: Reuters і МЗС Беларусі