Беларусь можа аднавіць статус спецзапрошанай ў ПАСЕ, але пры адной умове

Беларусь можа аднавіць статус спецзапрошанай ў ПАСЕ сёлета ў чэрвені. Але для гэтага ў склад парламенцкай дэлегацыі нашай краіны павінны быць уключаныя прадстаўнікі апазіцыі.

З такой заявай выступіў у Мінску старшыня камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ Горан Ліндблад.

Паводле яго слоў, уключэнне апазіцыі ў склад дэлегацыі беларускага парламента ў ПАСЕ з'яўляецца ключавым пытаннем, якое абмяркоўвалася падчас візіту дэлегацыі ў Мінск.

"Мы знойдзем спосаб уключыць апазіцыю", - сказаў ён.

Са свайго боку міністр замежных спраў нашай краіны Сяргей Мартынаў заявіў, што "парламенцкая дэлегацыя Беларусі можа быць толькі парламенцкай дэлегацыяй Беларусі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі