Беларусь накіравала на абслугоўванне валавога знешняга доўгу $8,8 млрд
У студзені-верасні 2014 года, інфармуе Нацбанк.
Беларусь накіравала ў студзені-верасні на абслугоўванне валавога знешняга доўгу 8 млрд 800 млн долараў. І гэта без уліку гандлёвых крэдытаў і кароткатэрміновых абавязацельстваў банкаў, інфармуе БЕЛТА.
Паводле статыстычных дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, плацяжы па асноўным доўгу склалі 7,7 млрд долараў, па адсотках — 1,1 млрд долараў. На 1 кастрычніка 2014-га валавы знешні доўг па ўсіх сектарах эканомікі склаў 40 млрд 571 млн 400 тысяч долараў.
Нагадаем, валавы знешні доўг, у адрозненне ад знешняга дзяржаўнага доўга, які ўключае толькі абавязацельствы ўраду перад нерэзідэнтамі, ахоплівае фінансавыя абавязацельствы перад нерэзідэнтамі ўсіх рэзідэнтаў краіны.
Фота — AFP