Беларусь падпісала кантракты на пастаўку паліва для БелАЭС на 14-15 гадоў

Беларусь падпісала кантракты на пастаўку паліва для БелАЭС на 14-15 гадоў

Першую партыю паліва для Беларускай АЭС наша краіна разлічвае атрымаць ужо сёлета ў лістападзе. Пра гэта ў кулуарах "Атамэкспа" паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, піша tut.by.

Паводле ўмоваў генеральнага кантракта "Атамбудэкспарт" павінен паставіць паліва на кожны блок першай загрузкі і адной перазагрузкі. Далейшыя пастаўкі паліва будзе весці кампанія цеплавыдзяляючых элементаў, паліўны дывізіён "Расатама".

"Перазагрузка — гэта маецца на ўвазе, што праз год частка паліва выгарае, выгружаецца і дазагружаецца. Мы дамовіліся (і генеральным кантрактам прадугледжана), што цана вырабу паліва будзе фармавацца на тых жа прынцыпах, што і для Расійскай Федэрацыі, а сыравіна будзе купляцца па цане спотавага рынку", — распавёў падрабязнасці Міхадзюк.

Па словах чыноўніка, кантракт на пастаўку паліва падпісаны на бліжэйшыя 14-15 гадоў. Кошт паліва — камерцыйная таямніца, удакладніў ён.

Старэйшы віцэ-прэзідэнт цеплавыдзяляючых элементаў Алег Грыгор'еў запэўніў, што паліва будзе самым сучасным. 

Гаворачы пра адкіды, Міхадзюк заявіў, што Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі цяпер у распрацоўцы, а стратэгія па абыходжанні з эксплуатацыйнымі адкідамі ўжо зацверджаная ўрадам. Адпрацаванае ядзернае паліва, у адпаведнасці з міжурадавым пагадненні, можа адпраўляцца на перапрацоўку ў Расію. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі